Текст песни:
РЭЧАНЬКА
сл. В. Петюкевич, муз. П. Еременко
Не выходзь ты рэчанька, з беражкоў крутых,
Не тапі мне сцежачак, сцежак залатых
Тут з купальскіх кветачак я вянкі віла
І пускала рэчанькай, беражком ішла.
Закружыла голаў мне быстрая вада,
Падышоў каханы мой і руку падаў,
Не выходзь ты, рэчанька, з беражкоў крутых,
Не тапі мне сцежачак, сцежак залатых
Прыпеў Ой, жуда-бяда, ой, як шуміць вада
А дзе ж буду, дзе ж я карагод вадзіць,
А дзе ж буду, рэчанька мая,
Любага чакаць, вяночкі віць?
Тут гуляла з мілым я да світальных зор,
З ім у снах аблётала весь зямны прастор.
Ды нядоўга шчасцейка зоркай ззяла мне
За гарой згубілася у горкім палыне.
Паляцеў каханы мой ў далёкі свет,
Засталіся сцежачкі незабыўны след.
Не выходзь ты, рэчанька, з беражкоў крутых,
Не тапі мне сцежачак, сцежак-залатых
Слова песни прочитаны: 1125
Комментарии (0)