Текст песни:
За краіну крыўдую, а у героі ня рвусь Бо ня цэніць герояў мая Беларусь Бо ня цэніць. Прыходжу на плошчу, зноўкі і зноў З трыбуны нясецца стос пустых размоў. Прыгожыя размовы і песьні пра хаўрус. Вось трохі пагамонім і знікне Беларусь Згубілі культуру, забылісь пра гісторыю. Вядзем сябе як трусы - на сваей тэрыторыі. Ахвотна верым прышлым. Сваім ня давяраем Разводзім рукі ў бокі - Бо маем то, што маем. Сення маўчым. А заўтра легка прадацца. Кум ідзе на кума, а брат ідзе на - брата Беларуская Ідэя - тэмат для спекуляцый Аддаем дзяржаву, а хутка страцім нацыю Дзе знойдзеш людзі, што ня маюць адвагі Ня маюць уласнай годнасці і самапавагі Калі кожны жывець у сваей хаце з боку У такога народу і героі з прыпёку ******** На Луку паглядзіце - словам рубіць паленьні Ну і што, што без крыжа і што без сумленьня Ён адзін сярод тых, хто гатовы да бойкі. Сярод тых, хто гатовы прабіцца ў героі Ён пра вогень прайшоў. праз ваду пераплыў. быццам усё для краіны, для Людзяў зраіў І з мільёнамі нас ён ідзе ваяваць А тых, хто ня згодны загад ёсць - страляць Мае ўладу, байструк. Улез ў яе, як на лаву. І халуі навокал крычаць яму - слава Трымаце мяне, бо ўжо нельга стрываць Да колькі так можна - людзей зняважаць? А дзе тыя ўсе - каго ён катаваў, У турмы садзіў ці ўначы забіваў? Ды тыя усе, што аддалі жыццё? Дзе яны ёсць? дзе яны ёсць? **** А на справе жыццё вельмі проста змяніць Проста выйсці на вуліцу. І ня смеціць Пакахаць сваю зямлю, сваю родную прыроду. Адчуць сябе часткаю адзінага народу. Бо мы ж не бязродныя. мы - Белорусы З вагеньчыкам у вочы. З усмешкай у вусы Трэба мець гонар і верыць у тое, Што маем свайго, бо сваё - не чужое Без праваслаўных, каталікоў, Усходніх, Заходніх ці Менчукоў. Ветлівых, добрых і не ганарлівых. Усе робячых разам. І разам - шчаслівых. Уявіце краіну, дзе жывецца ў дастатку Дзе за праўду і словы не кідаюць за краткі. Там, дзе шмат добрых рэчаў народ робіць наш. Але справы, на жаль, выглядаюць інакш ******** Я - змагар, але я ў героі ня рвусь бо ня цэніць герояў мая Беларусь
Слова песни прочитаны: 812
Комментарии (0)