Текст песни:
Тут Кроў, Чырвоным па Белым
Беларусь, у маім сэрцы,
Разам з вамі ЧпБ
***
Прыходжу на плошчу, зноўкі і зноў
З трыбуны нясецца стос пустых размоў.
Прыгожыя размовы і песьні пра хаўрус.
Вось трохі пагамонім і знікне Беларусь
Згубілі культуру, забылісь пра гісторыю.
Вядзем сябе як трусы - на сваей тэрыторыі.
Ахвотна верым прышлым. Сваім ня давяраем
Разводзім рукі ў бокі Бо маем то, што маем.
Сення маўчым. А заўтра легка прадацца.
Кум ідзе на кума, а брат ідзе на брата
Беларуская Ідэя тэмат для спекуляцый
Аддаем дзяржаву, а хутка страцім нацыю
Дзе знойдзеш людзей, што ня маюць адвагі
Ня маюць уласнай годнасці і самапавагі
Калі кожны жывець у сваей хаце з боку
У такога народу і героі з прыпёку
***
За краіну крыўдую, а ў героі ня рвусь
Бо ня цэніць герояў мая Беларусь
***
На Луку паглядзіце словам рубіць паленьні
Ну і што, што без крыжа і што без сумленьня
Ён адзін сярод тых, хто гатовы да бойкі.
Сярод тых, хто гатовы прабіцца ў героі
Ён праз вогень прайшоў. Праз ваду пераплыў.
Быццам усё для краіны, для Людзей зрабіў
І з мільёнамі нас ён ідзе ваяваць
А тых, хто ня згодны загад ёсць СТРАЛЯЦЬ
Мае ўладу, байструк. Улез ў яе, як на лаву.
І халуі навокал крычаць яму СЛАВА
Трымаце мяне, бо ўжо нельга стрываць
Дык колькі так можна - людзей зняважаць?
А дзе тыя ўсе каго ён катаваў,
У турмы садзіў ці ўначы забіваў?
Ды тыя усе, што аддалі жыццё?
Дзе яны ёсць? Дзе яны ёсць?
***
За краіну мне крыўдна, а ў героі ня рвусь
Бо ня цэніць герояў мая Беларусь
***
А на справе жыццё вельмі проста змяніць
Проста выйсці на вуліцу. І ня смеціць
Пакахаць сваю зямлю, сваю родную прыроду.
Адчуць сябе часткаю адзінага народу.
Бо мы ж не бязродныя. Мы Беларусы
З вагеньчыкам у вочах. З усмешкай на вуснах
Трэба мець гонар і верыць у тое,
Што маем свайго, бо сваё - не чужое
Без праваслаўных, каталікоў,
Усходніх, Заходніх ці Менчукоў.
Ветлівых, добрых і не ганарлівых.
Усе робячых разам. І разам шчаслівых.
Уявіце краіну, дзе жывецца ў дастатку
Дзе за праўду і словы не кідаюць за краткі.
Там, дзе шмат добрых рэчаў народ робіць наш.
Але справы, на жаль, выглядаюць інакш
Слова песни прочитаны: 642
Комментарии (0)