Текст песни:
Калi раптам адчуеш камунальныя пахi
I жыцьцё цябе возьме ў пятлю.
Зразумееш тады, што тры чарапахi
Па ранейшаму цягнуць Зямлю.
Калi выйдзеш у горад, цi залезеш у горы,
I з людзьмi ўсталюеш кантакт.
Зразумееш тады, што i сёньня i ўчора
Наша месца на трох кiтах.
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай.
Не было Галелея i Боба Марлея,
Не было Сальвадора Далi.
Нi Ленiна, нi Ленана, нi Карла Лiнэя,
А кiты, чарапахi былi.
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай.
Каб любiць Беларусь, нашу мiлую Маму,
Трэба ў розных краях пабываць
Зразумееш тады пад тваiмi нагамi
Тры сланы нерухома стаяць.
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сурпрызаў ня будзе.
Гэй, ла-ла-ла-лай, нiхто не чакае, i ты не чакай
Слова песни прочитаны: 635
Комментарии (0)